Зубр Сергеевич
Зубрык
Сэр Зубрик
Зубрик-математик
Зубрик Эйнштейн
Зубрик-химик
Зубрик Дарвин
Зубрик Бонапарт
Тэст па тэме «Дзеяслоў і дзеепрыметнік»: 10 пытанняў, каля 5 хвілін. У канцы Зубрык пакажа, што падцягнуць.
Утварыце ад дзеяслова ў дужках дзеепрыметнік залежнага стану і запішыце яго: Над ложкам вісеў (намаляваць) дзецьмі малюнак.
Ответ запишите одним словом, как в бланке ЦЭ. Буквы ў, ё и апостроф важны.
Пастаўце дзеяслоў у дужках у патрэбную форму і запішыце яго: Вы (пісаць) вельмі прыгожа.
Утварыце форму загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку ад дзеяслова «падтрымліваць» і запішыце яе.
Утварыце форму загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку ад дзеяслова «забяспечваць» і запішыце яе.
Бацька просіць сына паехаць па хлеб. Запішыце дзеяслоў «ехаць» у той форме загаднага ладу, якой бацька звернецца да сына: «… у краму!»
З прапанаваных дзеепрыметнікаў вызначце той, які напісаны з памылкай, і запішыце яго правільна: зачынены, зроблены, вырашаны, запісанны, пагашаны.
Ад дзеяслова «прыклеіць» утварыце дзеяслоў незакончанага трывання і запішыце яго ў пачатковай форме.
З прапанаваных дзеепрыметнікаў вызначце той, які напісаны з памылкай, і запішыце яго правільна: пабелены, выкашаны, заморожаны, пасеяны, вымыты.
Ад дзеяслова «напісаць» утварыце дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу і запішыце яго ў жаночым родзе: … кніга.
Пастаўце дзеяслоў у дужках у форму 2-й асобы множнага ліку і запішыце яго: Вы ўвесь вечар (пісаць) лісты.